RealMusic
13 лет

Шлях валхвоў

4:26
460 34%
Лицензия
Над треком работали
Алексей Стецюк, Виталий Березовский
Альбом
Сын магутнага Рода
Студия
DRYGVA-rec
Текст
Са мной гульню заладзіў вецер,
У чыстым полі сярод ночы.
Гне да долу, збіць з ног хоча,
Засыпае снегам вочы.

Але бачу, недалёка
Засталося мне да лесу.
За сцяной дрэў, за высокай,
Завірухе мала месца.

Абраў знаёмы накірунак
І ў чорны глыб накіраваўся.
Стамляла йсці па гурбах снега,
Ды часам за галлё чапляўся.

Усё, заўважыў гэта месца -
Густы ельнік што хавае.
Невялікая паляна,
Туды я накірунак маю.

Вогнішча развёў у цемры
І ў наступнае імгненне
Цень адкінуў святы камень -
Прад ім ўпаў я на калені.

І ў час калі прамовіў словы
Хвалы Багам нашага роду,
Цела Дух прашчура напоўніў
І ўвабраў я моц прыроды.

Нават той скарб каштоўных ведаў,
Што лес пранёс ў пакаленнях,
Раптоўна розум мой спасцігнуў
І атрымаў я прасвятленне.

Колазварот жыцця зямнога
Усім даўно адзначыў месца.
У віры бясконцым і спрадвечным
Павінны мы свой лёс пранесці.