RealMusic
14 лет

Дэкаданс

4:10
113 28%
Теги
Лицензия
Над треком работали
Руслан Гагуа, Виктор Корженевич
Альбом
The Rat's Hole of a Sad Rose
Студия
Red Cat Studio
Текст
ДЭКАДАНС

Калі рэгі гучыць,
Альбо рок, альбо Брамс,
Абдымае мяне дэкаданс.

Калі рушу да працы,
Ці спяваю раманс,
Адчуваю ў душы дэкаданс.

Памагай мне, Хрыстос!
Мне мой прывідны лёс
Пакідае адзін толькі шанс.
Удзень, ці позна ўначы
Мае сэрца гучыць:
“Дэкаданс, дэкаданс, дэкаданс”.

Калі еду ў Крым, Рым,
Ці нават у Праванс,
Зноў катуе мяне дэкаданс.

Калі п’ю я гарэлку,
Упадаючы ў транс,
Мой дыягназ прасты – дэкаданс.

Памагай мне, Хрыстос!
Мне мой прывідны лёс
Пакідае адзін толькі шанс.
Удзень, ці позна ўначы
Мае сэрца гучыць:
“Дэкаданс, дэкаданс, дэкаданс”.