RealMusic
14 лет

Казакi

4:59
141 49%
Лицензия
Альбом
ВЯСКОВЫ
Текст
КАЗАКI

Ехалі казакі, ды праз нашу вёску,
Ехалі з далёку, дайце нам авёсу.
Дзе бы нам дзяўчаты коней напаіці,
З далёкай дарогі трэба адпачыці.

Адна маладзіца хлопцу ўсмехнулась,
Прынесла вадзіцы, ледзь не спатыкнулась.
Вадзіца студзёна, хлопец кучаравы,
І адразу двое ўзгарэлісь тварам.

Мая каханая, не зачыняй вакно!
Мая каханая, цябе шукаў даўно.
Мая ты любая, я марыў пра цябе!
Мая каханая, у сваім дзіўным сне.

Весела гармонік увечары іграе,
Дзяўчыначку маці з дому не пускае.
З вечара ў хаце iдзе прыгатова,
Сваты заўтра едуць пана маладога.

Мая каханая, не зачыняй вакно!
Мая каханая, цябе шукаў даўно.
Мая ты любая, я марыў пра цябе!
Мая каханая, у сваім дзіўным сне.

Вылецела маці, пачала крычаці:
Нам не трэба зяця, адчапіся ад майго дзіцяці!
Сваты заўтра едуць пана маладога,
Ідзі сваёй дарогай, ды не крыўдзі Бога.

У пана многа конікаў у канюшні,
У цябе ў кішэні ветры граюць.
Ды адна кабылка не трывала,
На яе ўсе сабакі лаюць.

Стала хлопцу крыўдна, на каго злаваці?
А няма не таты, а няма не маці.
Каго вінаваціць, што не маю долі?
Лепей на чужыне згінуў бы ў няволі.

Ехалі казакі, ды праз нашу вёску,
Ехалі з далёку, дайце нам авёсу.
Вадзіца студзёна, хлопец кучаравы,
І адразу двое ўзгарэлісь тварам.

Мая каханая, не зачыняй вакно!
Мая каханая, цябе шукаў даўно.
Мая ты любая, я марыў пра цябе!
Мая каханая, у сваім дзіўным сне.