- Жанр
- Альтернативный рок
- Лицензия
-
- Альбом
- ВЯСКОВЫ
- Текст
- КУПАЛЬСКАЯ
Галасы па над Сажом, туман засцілаецца,
Месячак стаіць сярпом, а мне не гуляецца.
Апрануўся святочна, у кашулю белую,
Калі ж пашанцуе мне , на дзяўчыну смелую?
Ночка купалоўская, цудамі багатая,
Можа стрэчу зорачку, да й сабе сасватаю.
Адшукаю кветачку папарацніковую,
Загадаю – сум зыйдзе, раны пазагоўваю.
А каб моцы волата, а каб срэбра–золата,
А каб птушак разумець, сілкавацца водарам.
Пакідаю хатачку, выбачайце татачку,
Ды на свой прадраны лёс пакладу я латачку.
Супакоіцца не змог, падкажыця чаму Бог,
Ці глядзіць у другі бок, альбо раптам загубіў свой зрок!
Не звярнуўся – ўсё адно, пагарыць усё вайно.
А мае нячыйсцікі, прымуць мяне за свайго.